Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Помнік Караткевічу ў Віцебску вымагае рэстаўрацыі


 

 

Сёньня, у дзень народзінаў пісьменьніка, гараджане прыходзяць да помніка Караткевічу з кветкамі. Афіцыйных імпрэзаў да ўгодкаў славутага земляка гарадзкія ўлады і ўстановы культуры вырашылі ня ладзіць.

Тыдзень памяці Ўладзімера Караткевіча праходзіць толькі на ягонай малой радзіме — у Воршы. Там, каля помніка пісьменьніку ў прыдняпроўскім парку, сёньня прайшлі паэтычныя чытаньні з удзелам мясцовых і менскіх літаратараў.

Дэфармаваліся жалезныя дэталі канструкцыі помніка.
А да помніка пісьменьніку ў Віцебску людзі прыходзілі самі, памятаючы пра ягоныя 79-я ўгодкі, хаця ніводная мясцовая дзяржаўная газэта пра іх ні словам не згадала.

Старшыня абласной суполкі Партыі БНФ Кастусь Смолікаў зьвярнуў увагу на тое, што помнік ужо вымагае рэстаўрацыі: жалезныя дэталі канструкцыі дэфармаваліся, і гэта выглядае непрывабна.

Кветкі Ўладзімеру Караткевічу.
Цяпер у парку недалёка ад плошчы Леніна, дзе стаіць помнік Уладзімеру Караткевічу, праводзіцца грунтоўнае добраўпарадкаваньне. Прыводзяць у належны выгляд найперш тэрыторыю вакол музэя партызанскага камандзіра Міная Шмырова. Адрамантаваны і музэйны будынак, і тэрыторыя, дзе пад адкрытым небам выстаўлена зброя часоў Вялікай Айчыннай вайны, пліткай выкладзены дарожкі ў сквэры. Толькі на праблемы з помнікам Уладзімеру Караткевічу, які стаіць на ўзгорку за які дзясятак мэтраў ад музэю Шмырова, адказныя асобы ўвагі не зьвярнулі.

Між тым гарадзкія ўлады абвясьцілі конкурс на лепшую назву для гэтага сквэра. Абавязковая ўмова — каб назва адлюстроўвала патрыятычную скіраванасьць аб’ектаў, бо каля музэя Шмырова неўзабаве будуць праводзіцца тэматычныя моладзевыя спаборніцтвы ды іншыя мерапрыемствы.

Суполка Партыі БНФ зьбіраецца прапанаваць на конкурс свой варыянт назвы парку — надаць яму імя пісьменьніка Ўладзімера Караткевіча.

Цягам дня людзі несьлі да помніка Ўладзімеру Караткевічу кветкі, а ўвечары на ім зьявілася бел-чырвона-белая стужка каля трыццаці сантымэтраў шырынёй. Як распавёў віцебскі апазацыянэр Барыс Хамайда, гэтая стужка абвівае пастамэнт, на якім усталяваны бюст пісьменьніка.


Кастусь Смолікаў пра прапанову назваць парк імем Уладзімера Караткевіча.
XS
SM
MD
LG