Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяцей можна будзе падкінуць дзяржаве


У Літве адкрылася першае «акенца жыцьця», дзе маці змогуць пакінуць непажаданых дзяцей. Яно будзе дзейнічаць у Вільні ў прытулку для дзяцей з парушэньнем разьвіцьця.

Тут можна будзе пакінуць дзіця ў адмысловай капсуле ля ўваходу. Відэакамэраў у гэтым месцы ня будзе, а сыгнал пра тое, што пакінулі дзіця, адразу ж атрымае медпэрсанал, які працуе кругласутачна. Жанчыне, якая пакіне дзіця, ня будзе пагражаць крымінальная адказнасьць, цягам трох месяцаў яна будзе мець магчымасьць забраць дзіця назад, – паведамляе інфармацыйны партал DELFI.

Штогод у Літве знаходзяць ад 2 да 6 забітых бацькамі немаўлят. Апрэч таго, дзяцей нярэдка пакідаюць ў пад'ездах ці на вуліцах.

Упершыню такое «акенца жыцьця» зьявілася ў 12 стагодзьдзі ў Ватыкане ў шпіталі сьвятога Духа, дзе прымаліся і даглядаліся пакінутыя маткамі немаўляты, якія да таго часу паміралі на вуліцы.

Першыя сучасныя “вакенцы” адчыніліся ў 2000 годзе ў Нямеччыне. Такія “вакенцы жыцьця” ёсьць у Польшчы, Швэйцарыі, Аўстрыі, Чэхіі, Японіі, Італіі, Бэльгіі, Славаччыне, Вугоршчыне і ЗША.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG