Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Менск прыбыў прэзыдэнт Кыргызстану Курманбэк Бакіеў


Курманбэк Бакіеў

Курманбэк Бакіеў

Кыргыскі лідэр будзе ўдзельнічаць у саміце кіраўнікоў дзяржаваў ЭўрАзЭС, падчас якога плянуецца падпісаньне дакумэнтаў аб стварэньні Мытнага зьвязу.

Дыпляматычныя стасункі паміж Беларусьсю і Кыргызстанам усталяваныя 21 сьнежня 1993 года.

У лістападзе 2006 года з афіцыйным візытам Беларусь наведаў прэзыдэнт Бакіеў. У кастрычніку 2008 года з афіцыйным візытам Бішкек наведаў Аляксандар Лукашэнка. Кіраўнік Беларусі разам зь пяцігадовым сынам Мікалаем наведаў Кыргызстан яшчэ ў ліпені 2009 года, калі там праходзіў нефармальны саміт дзяржаваў-удзельніц АДКБ.

У 2008 годзе таваразварот паміж Беларусьсю і Кыргызстанам склаў 44,5 мільёна даляраў.
XS
SM
MD
LG