Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік “Моладзі БНФ” у Віцебску судзіцца за звальненьне з працы


Аляксандар Кузьняцоў
Аляксандар Кузьняцоў

Пазоў Аляксандра Кузьняцова супраць дырэктара ТАА “Гемал” Генадзя Мазілава пачаў разглядаць сёньня Першамайскі раённы суд Віцебску.

Моладзевы актывіст хоча давесьці, што яго незаконна звольнілі з працы. Ён працаваў майстрам-ювэлірам у ТАА “Гемал” і лічыць, што звольнілі яго за палітычную дзейнасьць — пасьля таго як ён узяў удзел у несанкцыянаванай акцыі 27-га ліпеня ў Гарадку.

У Дзень Незалежнасьці 27-га ліпеня спадар Кузьняцоў прывёз у Гарадок групу моладзі на ўласнай аўтамашыне. Падчас акцыі некалькі актывістаў былі затрыманыя і пазьней аштрафаваныя, аднак да Аляксандра Кузьняцова ніякіх прэтэнзій з боку міліцыі не было.

Тым ня менш актывіст цьвердзіць, што праблемы на працы пачаліся менавіта пасьля ягонай паездкі ў Гарадок: неўзабаве ён даведаўся, што звольнены з працы “па згодзе бакоў” яшчэ 1-га ліпеня.

У судзе спадар Кузьняцоў заявіў, што заявы на добраахвотны сыход з працы не пісаў і таму лічыць звальненьне незаконным.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG