Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казахстанскі палітоляг: “Менск і Астана ў нефармальнай “антырасейскай кааліцыі”


Працягваецца афіцыйны візыт у Беларусь прэзыдэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева. Многія аналітыкі схільныя лічыць: зьяўленьне ў Менску казахстанскага лідэра на два дні раней за прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева – а 27 лістапада кіраўнікі Беларусі, Расеі і Казахстану маюцца падпісаць пагадненьне аб Мытным саюзе -- не выпадковы.

У Беларусі і Казахстане шмат незадаволеных мытнымі ўмовамі -- відавочна выгаднымі Расеі, але спрэчнымі для астатніх удзельнікаў. Гаворыць казахстанскі палітоляг Дасым Сатпаеў:

“Незадоўга да гэтага Лукашэнка выступіў з крытычнымі заўвагамі адносна стварэньня Мытнага саюзу ў рэчышчы таго, што, магчыма, гэты саюз не ўлічвае эканамічных інтарэсаў Беларусі. Паказальна, што ў самім Казахстане апошнім часам таксама ідзе вельмі жорсткая дыскусія. Шмат хто, у прыватнасьці, прадпрымальнікі, лічаць: стварэньне Мытнага саюзу нанясе ўдар па казахстанскаму бізнэсу, у цэлым па эканамічных інтарэсах краіны. Таму вельмі неадназначная пазыцыя што да гэтага альянсу.

Я не выключаю, што Казахстан і Беларусь (натуральна, неафіцыйна) паспрабуюць узгадніць некаторыя сумесныя пазыцыі ў дачыненьні да Расеі. Таму што ўсё ж расейская эканоміка ў параўнаньні зь беларускай, казахстанскай – гэта, канечне, цяжкавагавік. І, каб адчуваць сябе больш упэўнена, хутчэй за ўсё, нейкая кааліцыя будзе створаная. Канечне, яна ня будзе адкрытай, гаворка насамрэч ня йдзе пра вылік Расеі. Але ў цэлым і ў Казахстане, і ў Беларусі вельмі многія апасаюцца стварэньня Мытнага саюзу, у першую чаргу падазраючы, што гэта будзе больш выгадна Расеі”.

Меркаваньні і камэнтары казахстанскіх і беларускіх палітыкаў і экпэртаў чытайце пазьней на Свабодзе

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG