Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дыскусія “Паліграфічнае выданьне як самастойная эстэтычная каштоўнасьць” прайшла ў ў кнігарні менскай галярэі “Ў” 25 лістапада. Па словах куратара кнігарні Аляксандры Дынько, неабходнасьць такой дыскусіі палягае найперш у пераасэнсаваньні ролі кнігі, якая страціла свой першапачатковы сакральны сэнс.

“У галерэі экспануецца выстава, якая называецца “Sketchbook”. На ёй разьмешчаныя творы і арт-аб’екты беларускіх мастакоў і літаратараў. Напрыклад, пісьменьнік Юрась Барысевіч выстаўляе свае кнігі на гарчычніках. Гэта ўсё будзе вэрбалізавацца, мы будзем абмяркоўваць, якой ёсьць кніга ў дваццаць першым стагодзьдзі, будзем гаварыць пра тое, якую менавіта фізычную форму яна мае, і якую яна мусіць мець”.




Наведвальнікі галерэі


У дыскусіі прынялі ўдзел удзельнічаюць стваральнікі часопіса “Маналёг”: Аляксей Андрэеў, Адам Глобус, Аляксандар Барташэвіч.

Дыскусія ў галерэі «Ў»

Адам Глёбус і Аляксей Андрэеў, галоўны рэдактар "Маналогу"

Аляксандра Дынько распачынае дыскусію
XS
SM
MD
LG