Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па выніках студзеня—кастрычніка 2009 году Беларусь заняла другое месца сярод краін былога СССР па тэмпах інфляцыі.


На першым месцы – Украіна, у якой цэны з пачатку года ўзрасьлі на 10,1%, у Беларусі — на 8,3%, у Расеі — на 8,1%.

Далей ідуць Казахстан (5,1%), Таджыкістан (4,7%), Армэнія (3,2%), Грузія (3%) і Літва (1,6%). Не змяніліся цэны ў Латвіі, зьнізіліся — у Азербайджане, Малдове (на 1,4%), Кыргызстане (на 1,6%) і Эстоніі (на 1,7%).

Ва Узбэкістане за дзевяць месяцаў цэны павялічыліся на 4,2%. Няма зьвестак па Туркмэністане.

Інфляцыя ў краінах СНД. Графік за студзень-жнівень 2009



Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG