Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску ўшанавалі Эпімах-Шыпілу


Браніслаў Эпімах-Шыпіла
Браніслаў Эпімах-Шыпіла

Вечарына да 150-годзьдзя вядомага дзеяча беларускага нацыянальнага руху прайшла ў музэі Янкі Купалы.

Паводле словаў супрацоўніцы архіва літаратуры і мастацтва Ганны Запартыкі, да юбілею выбітнага дзеяча беларускага адраджэньня падрыхтаваны зборнік ягоных твораў, сабраных ў архівах Менска, Кіева і Санкт-Пецярбурга.

Як паведамляе БелаПАН, у сеціве на сайце “Архівы Беларусі” зьмешчаная інтэрнэт-выстава пра ягоную дзейнасьць.

Браніслаў Эпімах-Шыпіла большую частку жыцьця пражыў у Пецярбурзе, дзе стаў арганізатарам і кіраўніком беларускага нацыянальнага руху. Ён ініцыяваў стварэньне выдавецкага таварыства "Загляне сонца і ў наша ваконца". Важную ролю ён адгуляў у лёсе Янкі Купалы. Перасьледаваўся савецкімі ўладамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG