Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абласны суд узаконіў штраф актывістцы ПКБ


Сьвятлана Міхальчанка
Сьвятлана Міхальчанка

25 лістапада абласны суд адхіліў касацыйную скаргу кіраўніцы Сьветлагорскай раённай арганізацыі Партыі камуністаў беларускай Сьвятланы Міхальчанкі. Яна абскарджвала пастанову раённага судзьдзі Віталя Вашчыліна на пакараньне штрафам (1 мільён 225 тысяч рублёў) за распаўсюд партыйнага бюлетэня “Левы марш”.

Паводле выраку судзьдзі, “Левы марш” ня меў поўных выходных зьвестак й незаконна распаўсюджваўся адказчыцай ля прахадной сьветлагорскага аб’яднаньня “Хімвалакно”. Такую выснову судзьдзя Вашчылін зрабіў на падставе сьведчаньняў капітана міліцыіі Андрэя Саўчанкі й некаторых адказных асоб хімічнага прадпрыемства.

Як тлумачыць спадарыня Міхальчанка, насамрэч “Левы марш” яна не пасьпела распаўсюдзіць. Да яе прычапіліся маладыя людзі ў цывільным. Адзін зь іх назваўся актыўным грамадзянінам Івана Іванавічам. Ён і перашкодзіў раздаць друкаваную прадукцыю.

Актывісты самі выклікалі на дапамогу міліцыянтаў, каб суняць “актыўных грамадзянаў”. У выніку супраць спадарыні Міхальчанкі й была распачата адміністрацыйная справа.

Цяпер актывістка ПКБ будзе аспрэчваць пакараньне штрафам у Вярхоўным судзе, а, калі спатрэбіцца, і ў Камітэце ААН па правах чалавека.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG