Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лукашэнка: Гарбаціцца перад Эўрапейскім Зьвязам мы ня будзем


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

Беларусь гатовая зрабіць для Эўразьвязу больш, чым Эўразьвяз для Беларусі, заявіў Аляксандр Лукашэнка 25 лістапада ў інтэрвію італьянскай газэце La Stampa.

“Мы для вас гатовы сёньня зрабіць больш, чым вы для нас. Мы гатовы, у нас ёсьць такая магчымасьць. Але паўзьці на каленях, гарбаціцца перад Эўрапейскім зьвязам мы ня будзем”, — сказаў Лукашэнка, фрагмэнты інтэрвію якога былі паказаны на беларускіх тэлеканалах.

“У нас няма той сытуацыі, каб мы з дрыжыкамі ў каленках або ва ўсім целе беглі ў Эўрапейскі зьвяз, — сказаў Лукашэнка. — Мы вам прапаноўваем супрацоўніцтва. Калі ў вас ёсьць цікавасьць да свайго цэнтра Эўропы, калі ў вас ёсьць цікавасьць да беларускай дзяржавы, да тых праблем, якімі мы жывем, калі ласка, прыяжджайце. Мы да вас будзем прыяжджаць, будзем супрацоўнічаць. Калі ў вас гэтай цікавасьці няма, то ніхто вас не прымусіць у гэтым кірунку дзейнічаць. І гэта я цудоўна разумею. Я ж ня першы год прэзыдэнтам. Але прадстаўляць сваю дзяржаву я буду дастойна, як гэта робіць, дарэчы, ваш прэм’ер Сыльвіё Бэрлюсконі”.

Лукашэнка таксама зазначыў, што ў Беларусі з Расеяй “добрыя адносіны”.

“У нас у сьвеце няма больш такой дзяржавы, зь якой бы ў нас былі такія адносіны, як з Расеяй, такога ўзроўню адносіны, як з Расеяй. Хаця праблем таксама хапае”, — сказаў беларускі кіраўнік.

Як паведамлялася раней, прэм’ер-міністар Італіі Сыльвіё Берлусконі наведае Беларусь 30 лістапада, паведамляе БелаПАН.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG