Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вэнэсуэле забіты 30-гадовы супрацоўнік ВА “Беларуснафта”. Пра гэта паведаміў гомельскі сайт Аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Ён, наколькі вядома, адмовіўся аддаць вэнэсуэльцам свой ноўтбук і быў за гэта застрэлены.



Трагічны факт пацьвердзілі ў інфармацыйным аддзеле “Беларуснафты”. Да забойства мужчына працаваў перакладчыкам па двухгадовым кантракце ў групе беларускіх нафтавікоў, якія асвойваюць радовішчы нафты ў далёкай лацінаамэрыканскай краіне. Ён, наколькі вядома, адмовіўся аддаць вэнэсуэльцам свой ноўтбук і быў за гэта застрэлены.

Сумеснае беларуска-вэнэсуэльскае прадпрыемства здабычы нафты “Петролера БелаВэнэсалана” было створана два гады таму. Беларускія нафтавікі працуюць там па кантрактах. Летась на радовішчах Гуара Эстэ й Лага Мэдые здабыта 690 тысяч тон нафты. Аб’яднаньне “Беларуснафта” ўпершыню ў гісторыі зарабіла дывідэнды ад здабычы нафты за мяжою. Гэты факт быў зафіксаваны сёлета на сходзе акцыянэраў беларуска-вэнэсуэльскага нафтавага прадпрыемства з удзелам генэральнага дырэктара “Беларуснафты” Аляксандра Ляхава.

Літаральна ўчора Аляксандар Лукашэнка паведаміў беларускім тэлегледачам , што ў сілу газавых, і нафтавых “войнаў” з Расеяй “мы павінны былі шукаць шчасьця, у тым ліку, у іншых частках плянэты — Іране, Вэнэсуэле. За адзін год мы здабылі 1 мільён тон нафты ў Вэнэсуэле. Мы не маглі дамовіцца з Расеяй, каб мы самі маглі распрацоўваць там радовішчы нафты і газу. А там (у Вэнэсуэле) цягам году нам ня проста далі новыя радовішчы, а аддалі свае тры ці чатыры радовішчы”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG