Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Палкоўнік” пагражаў узарваць Нацыянальную бібліятэку


Нацыянальная бібліятэка
Нацыянальная бібліятэка

48-гадовы жыхар невялічкай вёсачкі Фашчаўка Гомельскага раёну пагражаў узарваць Нацыянальную бібліятэку. Пра гэта са спасылкай на КДБ паведамляе прэсавая служба абласной міліцыі. Мужчына 24 лістапада патэлефанаваў дзяжурнаму мясцовай управы Камітэту дзяржбясьпекі й заявіў пра намер учыніць злачынства.

Пры аглядзе хаты “тэлефоннага тэрарыста” ніякіх выбуховых прыстасаваньняў ня знойдзена. Мужчына патлумачыў, што быў п’яны і ня цяміў, што рабіў.

За мужчынам у вёсцы замацавалася імя “палкоўнік”. Раней ён жыў у горадзе, з жонкай разьвёўся. Цяпер даглядае сваіх састарэлых бацькоў і тым зарабляе на пражыцьцё.

Вяскоўцы кажуць, што “палкоўнік” надта ахвочы зазірнуць у чарку.

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG