Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Польскія ўзнагароды замежным праваабаронцам не дайшлі ў Беларусь і Расею


Валеры Буйвал

Валеры Буйвал

Вядомы актывіст КХП-БНФ Валер Буйвал не атрымаў ордэн “За заслугі перад Польшчай”, які меўся атрымаць разам зь іншымі дысыдэнтамі з краін былога Савецкага Саюзу.

Уручэньне ордэну павінна было адбыцца на ўрачыстай цырымоніі, якая прайшла ў Варшаве на мінулым тыдні, паведамляюць тыднёвік “Наша ніва”. Прычына, паводле гэтых крыніцаў, палягае ў тым, што згоду на ўзнагароджаньне Валера Буйвала не дало кіраўніцтва краіны, дзе жыве ляўрэат.

У лік узнагароджаных дысыдэнтаў уваходзяць вядомыя асобы з Украіны, Літвы, Эстоніі і Грузіі. Не атрымаў узнагароду таксама праваабаронца з Расеі Аляксандар Падрабінек, на знак пратэсту ён адмовіўся ад ордэну. “Прашу прыняць шчырыя спачуваньні нацыянальнай незалежнасьці і сувэрэнітэту Польшчы, калі ўручэньне польскіх дзяржаўных узнагарод замежным грамадзянам патрабуе згоды дыктатараў і прэзыдэнтаў, якія ў сваіх краінах ня маюць грамадзкай падтрымкі”, — напісаў Аляксандр Падрабінек у адкрытым лісьце да прэзыдэнта Польшчы Леха Качыньскага.

Мастацтвазнаўца Валер Буйвал сытуацыю вакол ордэну “За заслугі перад Польшчай” камэнтаваць адмовіўся, паколькі “падзея яшчэ не адбылася”.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG