Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў Гомелі ў сьледчым ізалятары №3 падразьдзяленьні міліцыі й службы надзвычайных сытуацыяў утаймоўвалі бунт асуджаных. Тыя ўзялі ў закладнікі начальніка атраду. Да таго ж у ізалятары ўспыхнуў пажар.

Прымяняючы элемэнты штурмавога альпінізму, міліцыянты і пажарныя здолелі справіцца з сытуацыяй. Тым больш, паводле прэсавай службы абласной міліцыі, бунт быў не сапраўдны - ён меў статус рэспубліканскага паказальнага тактычнага вучэньня.

Апошні гучны бунт у беларускай вязьніцы адбыўся ў 2001 годзе ў адным з атрадаў Віцебскай выхаваўча-працоўнай калёніі. Тады болей за 200 малалетніх вязьняў зачыніліся ў атрадзе. Пратэстуючы супроць сваволі адміністрацыі, яны падпалілі мэблю і асабістыя рэчы. Сярод патрабаваньняў бунтаўнікоў былі зьмена адміністрацыі, спыненьне прагулак строем пад песьні і допуск у калёнію прадстаўнікоў мэдыяў.

Пры здушэньні бунту, як пазьней паведамляла міліцыя, быў задзейнічаны АМАП, ужываліся сьлезацечны газ і гумовыя палкі. Адзін міліцыянт трапіў у шпіталь з траўмай, колькі пацярпела вязьняў - не паведамлялася. Адметна, што пра забурэньні стала вядома толькі на наступны дзень пасьля падзеяў - да таго адміністрацыя калёніі паведамляла, што “АМАП займаўся не штурмам, а вучэньнямі”
XS
SM
MD
LG