Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АДС зоймецца аховай здароўя, жытлом і адукацыяй


Рэфармаваньне сыстэмы аховы здароўя, жыльлёвай сфэры і сыстэмы адукацыі стануць галоўнымі напрамкамі працы нацыянальнага камітэту Аб’яднаных дэмакрычных сілаў на 2010 год.

Напрацоўкі па трох праблемах НК АДС паспрабуе зрабіць да пачатку выбараў, каб кандыдаты ў дэпутаты ад дэмакратычных сілаў маглі выкарыстаць гэтыя матэрыялы падчас выбарчай кампаніі, заявіў журналістам старшыня нацыянальнага камітэту Анатоль Лябедзька.

Мясцовыя выбары ў Беларусі пройдуць у красавіку 2010 году. Дакладная дата пакуль не вядомая.

Сёлета напрацоўкамі НК АДС карысталіся ўрадавыя і замежныя структуры, кажа Лябедзька. Шмат якія рэкамэндацыі АДС па антыкрызіснай плятформе былі скарыстаныя ўрадавымі чыноўнікамі.

7 прапановаў АДС, як зьмяніць выбарчае заканадаўства, празь Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ былі перададзеныя ўладам Беларусі. Некаторыя з гэтых прапановаў ЦВК будзе рэкамэндаваць унесьці ў выбарчае заканадаўства.

21 лістапада ў Менску сойм Партыі БНФ заявіў, што кааліцыя Аб'яднаных дэмакратычных сілаў больш не існуе.

Як патлумачыў заяву старшыні партыі Ігар Лялькоў, устаноўчыя дакумэнты аб стварэньні АДС цяпер не выконваюцца і фактычна страцілі сваю сілу. Паводле яго, асноўны кіроўчы орган АДС — палітрада — не зьбіраецца з 2008 году, а ўсе прынцыповыя рашэньні прымаюцца "толькі некалькімі членамі прэзыдыюму палітрады".

Іншыя суб'екты АДС не пагаджаюцца, што з выхадам партыі БНФ з Аб’яднаных дэмакратычных сілаў гэтая структура зьнікае.

XS
SM
MD
LG