Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь заняла апошняе 183-е месца ва ўсясьветным рэйтынгу па лёгкасьці сплаты падаткаў. Такія вынікі штогадовага дасьледваньня “Выплата падаткаў 2010. Міжнародны агляд”, падрыхтаванага Ўсясьветным банкам, Міжнароднай фінансавай карпарацыяй і кампаніяй PricewaterhouseCoopers.





Рэйтынг падаткаабкладаньня паводле лёгкасьці сплаты падаткаў


1. Мальдывы
2. Катар
3. Ганконг
4. Аб'яднаныя Арабскія Эміраты
5. Сынгапур
...
45. Латвія
...
51. Літва
...
64. Грузія
...
101. Малдова
...
105. Расея
...
151. Польшча
...
180. Конга
181. Украіна
182. Вэнэсуэла
183. Беларусь (апошняя)




У Міністэрстве фінансаў Беларусі знаёмыя з гэтым дакумэнтам яшчэ з кастрычніка, часткова пагаджаюцца, часткова спрачаюцца зь ім, але ў цэлым абяцаюць далейшае ўпарадкаваньне падаткавай сыстэмы краіны.

Супрацоўніца Міністэрства фінансаў Алена Сьліжэўская зазначыла Свабодзе, што ў аўтараў рэйтынгу свая мэтадалёгія, і беларускі ўрад лічыць, што не ўсё імі было ўлічана.

“Гэты рэйтынг у загалоўку ўказвае 2010 год. А па-сутнасьці, ён увабраў у сябе тыя зьмены, якія былі ў 2008 годзе. Такім чынам ён ідзе са спазьненьнем. Мы лічым, што ў наступным годзе ў нас будуць тут нашмат лепшыя пазыцыі.

Паводле спадарыні Сьліжэўскай, ва ўрада ёсьць адпаведныя пляны працы па ўдасканаленьні падатковай сыстэмы:

“Кожны год нешта мяняецца, паляпшаецца, зараз скасоваўюцца абаротныя плацяжы, яшчэ адзін падатак адмяняецца, скарачаецца пэрыядычнасьць падачы падатковых дэклярацыяў, раней некаторыя зь іх падавалі раз на месяц, а цяпер паквартальна… Таму на наступны год, мяркую, будуць зрухі”.

Урад Беларусі паставіў задачу бліжэйшым часам увайсьці ў лік 30 краін зь лепшымі ўмовамі для вядзеньня бізнэсу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG