Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

А вам якую кнігу: на гарчычніках ці на фотастужцы?


Ці страціла друкаваная кніга першапачатковы сакральны сэнс? Ці можна стаць вядомым пісьменьнікам, друкуючы свае творы ў самаробных кнігах? Ці настаў час вяртаньня да рукапісных кніг? Адказы на гэтыя ды іншыя пытаньні будуць шукаць удзельнікі дыскусіяў, якія ад сёньня пяць вечароў запар ладзяцца ў кнігарні менскай галярэі “Ў”, што на праспэкце Незалежнасьці, 37А.


Беларускі пісьменьнік, мастак і журналіст Дзьмітры Плакс выдаў сваю новую кнігу “ОМ” накладам 9 асобнікаў. Усе яны рукапісныя і маюць аўтарскае аздабленьне. Да таго ж кожны зь іх – усяго толькі дзявятая частка кнігі. Спадар Плакс выставіў “ОМ” на інтэрнэт-аўкцыён у Швэцыі, дзе ён цяпер жыве і працуе. Усе асобнікі самапісных дзевяцінак адразу ж былі прададзеныя.

Гэты факт зьдзівіў і зацікавіў супрацоўнікаў кнігарні, якая месьціцца ў недзяржаўнай менскай мастацкай галерэі “Ў”, і яны запрасілі
Cакральнасьць зьнікла і няма нічога кепскага для мяне ў тым, каб непатрэбную альбо нават шкодную кнігу здаць у макулятуру і атрымаць за яе скрутак туалетнай паперы.
Дзьмітра Плакса прачытаць лекцыю “Кніга як арт-аб’ект”. У часе падрыхтоўкі імпрэзы яе тэматыка істотна расшырылася, таму ад 25 да 29 лістапада ўлучна пройдзе пяць дыскусійных вечароў пра лёс кнігі ў дваццаць першым стагодзьдзі. Па словах куратара кнігарні Аляксандры Дынько, неабходнасьць такой дыскусіі палягае найперш у пераасэнсаваньні ролі кнігі, якая страціла свой першапачатковы сакральны сэнс.

“Цяпер ужо, на маю думку, розьніцу паміж “Бібліяй”, цытатнікам Мао Цзэ Дуна і нейкай кулінарнай кнігай, калі гэта ўсё паставіць побач на паліцу, вельмі цяжка знайсьці. Гэтая сакральнасьць зьнікла і няма нічога кепскага для мяне ў тым, каб непатрэбную альбо нават шкодную кнігу здаць у макулятуру і атрымаць за яе скрутак туалетнай паперы”.

Ці верне кнізе сакральнасьць самаробны фармат? Ці магчыма перадаць прыгажосьць твораў Уладзімера Караткевіча і Марсэля Пруста ў лічбавым фармаце? Які лёс чакае папяровую друкаваную кнігу ў дваццаць першым стагодзьдзі? Задаць сваё пытаньне адмыслоўцам і выказаць свой меркаваны адказ на пытаньні іншых запрашаюць вас ініцыятары вечарын у кнігарні галярэі “Ў”. Аляксандра Дынько працягвае:

“У галерэі экспануецца выстава, якая называецца “Sketchbook”. На ёй разьмешчаныя творы і арт-аб’екты беларускіх мастакоў і літаратараў. Напрыклад, пісьменьнік Юрась Барысевіч выстаўляе свае кнігі на гарчычніках. Гэта ўсё будзе вэрбалізавацца, мы будзем абмяркоўваць, якой ёсьць кніга ў дваццаць першым стагодзьдзі, будзем гаварыць пра тое, якую менавіта фізычную форму яна мае, і якую яна мусіць мець”.

Пачнуць дыскусію 25 лістапада стваральнікі часопіса “Маналёг”, прадоўжаць назаўтра вэб-рэдактары мультымэдыйных выданьняў, 27 лістапада да яе далучыцца Дзьмітры Плакс, а завершыць 29 лістапада самвыдавецкі дуэт Саша & Таня. Суботні вечар будзе аддадзены літаратурнаму праекту “Бочка” з Украіны.
XS
SM
MD
LG