Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Найгоршая сыстэма падаткаабкладаньня ў сьвеце – беларуская


183-е месца ва ўсясьветным рэйтынгу сыстэмы падаткаабкладаньня заняла Беларусь. Такія вынікі чацьвёртага штогадовага досьледу “Выплата падаткаў 2010. Міжнародны агляд”, падрыхтаванага Ўсясьветным банкам, Міжнароднай фінансавай карпарацыяй і PricewaterhouseCoopers, – паведамляе БелаПАН.

Падатковыя сыстэмы краінаў параўноўваюцца паводле трох паказьнікаў: па колькасьці падатковых плацяжоў, часу, які марнуецца на падатковае адміністраваньне і падатковых выдатках бізнэсу. Гэтыя тры параметры фармуюць сукупны паказчык.

Найпрасьцейшая сыстэма выплаты падаткаў на Мальдывах, у Катары, Ганконгу, Арабскіх Эміратах, Сінгапуры, Ірляндыі, Саўдаўскай Аравіі, Амане, Новай Зэляндыі.

Найбольш складаны падатковы рэжым у Конга, Украіне, Вэнэсуэле і Беларусі.
XS
SM
MD
LG