Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Малыя дозы радыяцыі ўплываюць на разумовыя здольнасьці


Малыя дозы радыяцыі прыводзяць да парушэньняў у структуры асобы, зьніжэньня інтэлектуальных здольнасьцяў, парушэньня генэтычнай адаптацыі.

Такая інфармацыя прагучала 24 лістапада ў Менску на міжнароднай навукова-практычнай канфэрэнцыі «Экалёгія чалавека ў постчарнобыльскі пэрыяд». Вынікі дасьледаваньняў, праведзеных беларускімі спэцыялістамі, паказалі, што малыя дозы радыяцыі і іншыя неспрыяльныя фактары (стрэс, экалёгія, недахоп ёду і празьмернае ўтрыманьне соляў цяжкіх металаў у арганізме чалавека спрыяюць разьвіцьцю псыхасаматычных хваробаў, – паведамляе БелаПАН.

На думку дасьледчыкаў, у дзяцей з пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС рэгіёнаў часьцей разьвіваюцца вэгетатыўныя дысфункцыі, хранічныя гастрыты, гастраэнтэрыты, язвы – як вынік хранічнага стрэсу. У гэтых рэгіёнах таксама ў дзяцей назіраецца дысфункцыя шчытападобнай залозы, што вядзе да адхіленьняў у іх фізычным і полавым разьвіцьці. У выніку варта чакаць парушэньня рэпрадуктыўнай функцыі.

Жыхары неспрыяльных рэгіёнаў павінны прымаць вітамінныя комплексы і асаблівую ўвагу надаваць нармалізацыі колькасьці ёду ў аранізме.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG