Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Незалежная журналістка зь Бярозы Тамара Шчапёткіна атрымала пазоў з запрашэньнем зьявіцца 25 лістапада а 15.00 на “размову” у раённую пракуратуру. У паперы, атрыманай праз пошту, было пазначана: праходзіць жанчына будзе ў якасьці “сьведкі”. Праўда, не было ўказана, па якой менавіта справе.

Калі спадарыня Шчапёткіна затэлефанавала ў ведамства і пацікавілася -- на якую гутарку настройвацца, то пракурорскі работнік наўпрост адказаў: незаконная журналісцкая дзейнасьць.

Тамара Шчапёткіна супрацоўнічае з Радыё Рацыя, што раз-пораз і зьяўляецца падставай да “бяседы” у праваахоўных органах.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG