Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскім “Маяком” - па сусьветным крызісе


"Маяк Менску". Фота darriuss.livejournal.com.

"Маяк Менску". Фота darriuss.livejournal.com.

Побач з будынкам Нацыянальнай бібліятэкі пачынаюцца геоляга-вынаходніцкія працы на ўзьвядзеньне мега-комплексу “Маяк Менска” з дамінантай у выглядзе 35-павярховага “заточанага” уверх будынка.

Пераможцам конкурсу на засваеньне вакол бібліятэчнай прасторы стала брытанская кампанія “Zomex Overseas Ltd.”, якая ўзьвядзе шматфункцыянальны “горад у горадзе” на плошчы амаль паўсотні гектараў. Паказальна, што забудоўшчык неўзабаве маецца пачаць прыём заявак на кватэры ў дамах так званай “першай чаргі”. Колькі будзе каштаваць элітнае жыльлё - пакуль не паведамляецца. Аднак вядома, што аб'ём інвэстыцый ў рэалізацыю праекта перавысіць 2,5 мільярды даляраў, а забудова пры ўдалым раскладзе расьцягнецца на 5 гадоў.

Паказальна, што нашмат раней разрэклямаваны праект “Менск-Сіці” на месцы лётнішча “Менск-1” з удзелам расейскага капіталу з месца так і не зрушыўся, хоць пачатак актыўных працаў быў заплянаваны на пачатак 2009 году. Вывад магутнасьцяў аэрапорту з цэнтра горада таксама не пачаўся. Мала за тое, расейская авіякампанія “Саюз” пачынае актыўна выкарыстоўваць “Менск-1” дзеля рэгулярных палётаў зь Менску ў Маскву.
XS
SM
MD
LG