Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да рэзалюцыі Эўрапарлямэнту па Беларусі “не дайшлі рукі”


Праект новай рэзалюцыі Эўрапарлямэнта па Беларусі будзе разгледжаны ў лепшым выпадку ў сярэдзіне сьнежня, але не на гэтым тыдні, як плянавалася раней.

Пра такую пэрспэктыву “Эўрарадыё” паведаміла Агнешка Курант, асыстэнтка старшыні дэлегацыі Эўрапарлямэнта ў справах Беларусі Яцэка Пратасевіча. Па яе словах, ад пачатку рэзалюцыя была прапанаваная да разгляду, аднак яна “зьнікла” на этапе канфэрэнцыі старшынь палітычных фракцыяў Эўрапарлямэнта.

Як паведаміла Агнешка Курант, дэлегацыя ў справах Беларусі будзе намагацца, каб беларускае пытаньне трапіла на наступнае пасяджэньне ў Страсбуры. Але ў лепшым выпадку гэта можа здарыцца ў сярэдзіне сьнежня.

“Эўрарадыё” нагадвае, што на гэтым тыдні Эўрапарлямэнт меўся разгледзець праект новай рэзалюцыі па Беларусі, якая павінна канкрэтызаваць патрабаваньні Савета міністраў замежных спраў Эўразьвязу ад 17 лістапада 2009 году.

У падрыхтоўцы праекта разам з дэлегацыяй Эўрапарлямэнта па справах Беларусі ўдзельнічалі прадстаўнікі беларускай апазыцыі. У праекце новай рэзалюцыі блізу 15 пунктаў.
XS
SM
MD
LG