Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянты затрымалі жодзінскага актывіста


Супрацоўнікі міліцыі затрымалі ў Жодзіна на прадпрыемстве “БелАЗ” кіраўніка менскага рэгіянальнага аддзяленьня прафсаюзу радыёэлектронікі Мікалая Пахабава.

Мікалай знаходзіцца ў пастарунку міліцыі Жодзіна. Ён паведаміў “Свабодзе”, што разам зь некалькімі сваімі паплечнікамі раздаваў каля прахадной заводу ўлёткі супраць звальненьня Юрыя Лобана.

Зь Юрыем кіраўніцтва заводу не падоўжыла кантракт. Сябры Лобана лічаць, што падставай для гэтага стаў ягоны актыўны ўдзел у прафсаюзным руху. Юры Лобан працаваў на заводзе брыгадзірам у цэху мантажу і тэхнічнага абслугоўваньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG