Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнікі МЗС Беларусі і Расеі сустрэнуцца ў Маскве


Сяргей Мартынаў і Сяргей Лаўроў

Сяргей Мартынаў і Сяргей Лаўроў

25 лістапада ў Маскве адбудзецца сумеснае пасяджэньне калегій міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Расеі. А перад пасяджэньнем пройдзе сустрэча міністраў замежных спраў дзьвюх краін.

Беларускую дэлегацыю ўзначаліць міністар замежных спраў Сяргей Мартынаў.

Па выніках пасяджэньня заплянаванае падпісаньне праграмы ўзгодненых дзеяньняў у галіне зьнешняй палітыкі на 2010—2011 гады, якая будзе пададзена на зацьвярджэньне Вышэйшаму дзяржсавету “саюзнай дзяржавы”.

Бакі таксама плянуюць абмеркаваць узаемадзеяньне ў сфэры фармаваньня новай архітэктуры эўрапейскай бясьпекі і ў пытаньнях раззбраеньня, перадае Інтэрфакс.
XS
SM
MD
LG