Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вынікі паездкі ў Грузію, Абхазію і Паўднёвую Асэтыю засакрэцяць


Сяргей Маскевіч падчас паездкі ў Грузію
Сяргей Маскевіч падчас паездкі ў Грузію

Даклад пра наведваньне беларускімі дэпутатамі Грузіі, Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі ня будзе публічным.

Пра гэта паведаміў журналістам старшыня камісіі міжнародных спраў у Палаце прадстаўнікоў Сяргей Маскевіч.

“Я разумею, што прэса хоча вострых, красамоўных абмеркаваньняў. Але ў нас іншая задача: галоўнае, каб не атрымалася так, што мы езьдзілі “пакрасавацца”. У людзей у Грузіі, Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі багата праблем, але ў цэлым сытуацыя стабільная, і мы павінны ў пытаньнях прызнаньня ці непрызнаньня каўкаскіх рэспублік кіравацца як інтарэсамі рэгіёну, так і нашымі дзяржаўнымі інтарэсамі”, — сказаў С.Маскевіч, перадае Інтэрфакс.

Ён спадзяецца, што будзе знойдзены шлях мірнага разьвіцьця сытуацыі, да чаго “імкнецца ўся міжнародная супольнасьць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG