Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сеціве з’явіліся «Беларускiя народныя казкі для дзетак». Гэта праект ЮНІСЭФ -- Дзіцячага фонду ААН, прымеркаваны да 20-годзьдзя Канвэнцыі аб правах дзіцяці. У дакумэнце запісана, што кожнае дзіця мае права на зносіны і на ўвагу, на паўнавартаснае разьвіцьцё, на адпаведную свайму ўзросту і зразумелую ў гэтым узросьце інфармацыю, а таксама на вывучэнне культуры свайго народу. Усё гэта ёсць у казках, палічылі стваральнікі праекту -- прадстаўнікі ЮНІСЭФ, музыка Алег Хаменка, мастачка Юля Рудніцкая.


Праект ЮНІСЭФ прадстаўляе старадаўнія беларускія казкі, знойдзеныя ў розных рэгіёнах Беларусі музыкам і кіраўніком гурту «Палац» Алегам Хаменкам, які амаль 20 гадоў зьбірае фальклор па ўсёй краіне:

«Фальклёр – гэта ж ня толькі песьні, народныя традыцыі. Гэта яшчэ легенды, паданьні, казкі. І ўвогуле, каб зразумець, адкуль мы
У фальклёры, казках, прыказках, прымаўках ёсьць усе адказы.
прыйшлі, што сабой уяўляюць нашы каштоўнасьці, што ў нас за мэнтальнасьць – па сутнасьці, як раз у фальклёры, казках, прыказках, прымаўках ёсьць усе адказы. Вось чаму я заняўся гэтым. Мне было цікава».

Каардынатар праекту ад ЮНІСЭФ Натальля Александровіч працягвае:

«Нам вельмі пашанцавала, таму што Алег Хаменка вельмі доўга зьбіраў фальклёр: паданьні, казкі. Ён нам падараваў 18 зь іх. І мы вырашылі іх апублікаваць, праілюстраваць. Выбіралі доўга, якія канкрэтна, таму што хацелі, каб у кожнай была мараль. У нас зьявіўся вэб-сайт, але мы будзем выдаваць кніжку. Там будуць аўдыёдыскі, і да кожнай казкі будзе камэнтар псыхоляга».

Пакуль казкі можна паслухаць, можна спампаваць тэкст, для кожнай казкі ёсьць прыгожыя ілюстрацыі маладой мастачуі Юліі Рудзіцкай. Махнеш цудоўнай чароўнай палачкай на сайце направа — пабачыш адну казку, махнеш налева — іншую. Прычым, казкі вельмі сур'ёзна адбіраліся, кажа каардынатар праекту ад ЮНІСЭФ Натальля Александровіч:

«Мы доўга вырашалі, якія казкі выбраць, і наагул, наколькі дзеткі будуць баяца тых ці іншых пэрсанажаў. Таму што спачатку не было ідэі з інструкцыямі псыхоляга. Урэшце мы прыйшлі да таго, што нам патрэбныя гэтыя інструкцыі, каб не баяліся дзеці, калі там ёсьць нейкі кампанэнт страху. Там прысутнічае і дабро, і зло. І як дабро перамагае зло, і як праца перамагае ляноту».

Алег Хаменка кажа, што эўрапейскія казкі вельмі не падобныя, да прыкладу, на расейскія народныя казкі, што ў казках кожнай краіны ёсьць свая чароўнасьць і прыцягальнасьць. У беларускай казачнай традыцыі бездань простай і прыгожай мудрасьці. І яшчэ стваральнікі праекту стараліся данесьці гэтыя казкі так, як іх распавядалі сваім дзецям і ўнукам нашыя продкі:

«Я дамагаўся якраз таго аўдыёварыянту, калі будуць захаваныя якія-ніякія старыя словы, нават штосьці незразумелае, але ў такім
Была мэта – захаваць, як раней распавядаў сам казачнік, расказчык.
варыянце, як казкі звычайна распавядалі. І таму запісваў іх ня ў той манэры, як тэатральныя акторы. Можа, так было б і прыгажэй. Але тут была мэта – захаваць, як раней распавядаў сам казачнік, расказчык».

Алег Хаменка прывёў статыстыку: занятыя на працы, а таксама вырашэнньнем шматлікіх праблем бацькі гавораць са сваімі дзецьмі толькі 15 хвілін у дзень. А дзецям вельмі патрэбныя ўвага, клопат, добрае слова. Таму страральнікі праекту зьвяртаюцца да дарослых: «Казкі — гэта ўтульны сямейны вечар, калі клопаты вялікага сьвету засталіся за сьценамі Вашага дому, а Вы і Ваш час належаць толькі Вашым дзецям... Вашая ўвага, Вашыя абдымкі, Вашая сіла і абарона, Вашая пяшчота і клопат ім вельмі патрэбныя».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG