Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 24 лістапада


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.



ДОЖДЖ...


...але ўсё яшчэ цёпла. Тэмпэратура: +4 — +8.


НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Ноч лацінаамэрыканскай музыкі. Цэнтар імя Сімона Балівара, Менск, 20:00.

Прэзэнтацыя кнігі "Вялікае княства Літоўскае". Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Я.Купалы, Менск, 19:00.


ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Камітэт абароны журналістаў дае свае штогадовыя ўзнагароды за сьмеласьць у адстойваньні свабоды слова. Нью-Ёрк.

ААН агучвае штогадовы даклад аб эпідэміі СНІД-у на сьвеце. Жэнэва.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1889 у мястэчку Мір нарадзіўся Залман Шазар, ізраільскі грамадзкі дзяяч, пісьменнік, паэт, трэці прэзыдэнт Ізраілю (1963-1973).


ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:


"Мы, журналісты, лічым сваім абавязкам ведаць як мага менш пра як мага больш розных рэчаў. Гэткім чынам мы застаемся аб’ектыўнымі" — амэрыканскі пісьменьнік і гумарыст Дэйв Бэры.

"Журналістыка пераважна займаецца падаваньнем вестак тыпу "лорд Джонс памёр" людзям, якія ня мелі і паняцьця, што ён жыў" — брытанскі пісьменьнік Гілбэрт Кійт Чэстэртан.

"Розьніца паміж журналістыкай і літаратурай у тым, што журналістыка не даецца чытаць, а літаратуры не чытаюць" — ірляндзкі пісьменьнік Оскар Уайлд.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG