Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заяву міністраў замежных спраў Беларусі, Літвы і Ўкраіны пра намер стварыць адзіную энэргетычную прастору і наогул актывізаваць супрацоўніцтва ў рамках “Усходняга партнэрства” камэнтуе старшыня КХП БНФ Зянон Пазьняк.


Зянон Пазьняк:
Усё гэта добрыя намеры, але яны скончацца пшыкам, пакуль гэтым будзе займацца Лукашэнка. Гэта абсалютна правальная сытуацыя. Трэба зьмяніць унутраную абстаноўку. Пакуль будзе гэты рэжым, ніякіх вынікаў ня будзе. Ужо хутка год "Усходняму партнэрству" і вынікаў ніякіх, яшчэ стала горай. Таму што ўнутраная палітыка ідзе на вынішчэньне нацыі. А ў выніку такой палітыкі ніякіх посьпехаў ні ў эканоміцы, ні ў культуры, ні ў палітыцы ня можа быць дасягнута”.

Нагадае, што ў Кіеве была дасягнутая дамоўленасьць аб выкарыстаньні транзытных магчымасьцяў Беларусі ў пастаўках украінскай электраэнэргіі ў Літву. Таксама міністры абмеркавалі пытаньні працягу дыялёгу па бязьвізавым рэжыме, аб выкарыстаньні транзытных магчымасьцяў, разьвіцьці транспартнай інфраструктуры, уключна з будаўніцтвам аўтамагістралі "Мінск — Кіеў".

Сяргей Мартынаў
пацьвердзіў працяг працы над дакумэнтам аб абсталяваньні беларуска-ўкраінскай мяжы. Акрамя таго кіраўнікі МЗС Беларусі, Украіны і Літвы дамовіліся супольна адзначыць угодкі Грунвальдзкай бітвы. Адначасна прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка заявіў у сваім тэлезвароце, што Беларусь і Ўкраіна дамовіліся стварыць тандэм, каб разам прадстаўляць інтарэсы абедзьвюх краін у праграме "Ўсходняе партнэрства". Паводле Юшчанкі, краіны больш выйграюць разам, чым паасобку, калі пададуць на разгляд у межах “Усходняга партнэрства” пакет праектаў, якія датычаць дзьвюх краінаў

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG