Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь выпрацавала канчатковую пазыцыю адносна удзелу ў Мытным саюзе


А.Лукашэнка правёў сёньня нараду з удзелам кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Ў.Макея, намесьніка прэм’ер-міністра А.Кабякова і старшыні прэзыдыюму НАН Беларусі М.Мясьніковіча. Першая такая нарада адбылася 17 лістапада.

Як падае агенцтва БЕЛТА, кіраўнік Беларусі азнаёміўся з падрыхтаванымі прапановамі ўдзельнікаў нарады і адзначыў, што “гэта ўзважаныя, прапрацаваныя падыходы”.

За аснову пры прыняцьці канчатковага рашэньня аб уступленьні Беларусі ў Мытны саюз беларускім бокам ўзятая ацэнка магчымых наступстваў для эканамічнай і палітычнай бясьпекі краіны.

Беларусь чакае, што гэтае якасна новае ўтварэньне будзе заснавана на прынцыпах раўнапраўя і ўзаемнай выгады, забесьпячэньня свабоды перасоўваньня твараў і паслуг, унівэрсальнага нетарыфнага рэгуляваньня, роўных магчымасьцяў гаспадараньня для прадпрыемстваў, зьняцьця неабгрунтаваных бар’ераў ва ўзаемным гандлі. А.Лукашэнка ўважае, што інтарэсы краінаў у Мытным саюзе маюць быць узаемнымі і збалянсаванымі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG