Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сёньня у расейскім Ульлянаўску на вайсковым складзе, дзе дзесяць дзён таму адбыўся пажар, ізноў выбухнулі боепрыпасы. У выніку загінулі восем чалавек, яшчэ двое параненыя. Здарэньне адбылося ў часе загрузкі вайскоўцамі снарадаў.

Як паведамілі ў міністэрстве абароны Расейскай фэдэрацыі, на месцы здарэньня на складзе "31-шы арсэнал" працуе апэратыўна-сьледчая група.

Першы выбух на гэтым складзе здарыўся 13 лістапада. Паводле адказных прадстаўнікоў міністэрства абароны, прычынай яго было парушэньне тэхнікі ўтылізацыі зброі. Тады загінулі два чалавекі. Пажар удалося патушыць на наступны дзень, 14 лістапада.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG