Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

14 беларускіх журналістаў сустракаюцца з Мядзьведзевым


Дзьмітрый Мядзьведзеў

Дзьмітрый Мядзьведзеў

На сустрэчу з расейскім прэзыдэнтам Дзьмітрыем Мядзьведзевым у ягоную падмаскоўную рэзыдэнцыю “Барвіха” прыбыло 14 беларускіх журналістаў.

Прысутнічаюць таксама расейскія журналісты, якія прадстаўляюць асноўныя інфармагенцтвы і тэлеканалы Расеі, але яны будуць рабіць свае паведамленьні пасьля беларусаў.

“Мы можам даваць інфармацыю адразу пасьля сустрэчы, таму што сустрэча з намі і прыярытэт за намі. Галоўная нагода гэтай сустрэчы, як сказаў прадстаўнік прэсавай службы Крамля, – 10-годзьдзе саюзнай дзяржавы. На заднім пляне прысутнічаюць таксама візыт Дз. Мядзьведзева ў Менск і Мытны саюз”, – паведаміў Свабодзе адзін з запрошаных у Барвіху, рэдактар газэты “Новы час” Аляксей Кароль .

Паводле ягоных слоў, пачатак прэсавай канфэрэнцыі заплянаваны на 17-ю гадзіну маскоўскага часу, яна разьлічаная на гадзіну-паўтары.

Беларускія журналісты прадстаўдяюць газэты “Новы час”, “Народная воля”, “Наша ніва”, Товарищ”, “Белорусы и рынок”, “Комсомольская правда в Белоруссии”, інфармацыйную кампанію БелаПАН, інтэрнэт-партал TUT.by.

Апрача іх запрашэньне атрымалі ўласныя карэспандэнты Першага нацыянальнага тэлеканалу, АНТ, БелТА і “Советской Белоруссии”, якія стала працуюць у Маскве, а таксама журналісты газэт “Звязда” і “Рэспубліка”.
XS
SM
MD
LG