Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзька: “Выхад партыі БНФ — не распад АДС”


Анатоль Лябедзька

Анатоль Лябедзька

Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька ня лічыць, што з выхадам партыі БНФ з Аб’яднаных дэмакратычных сілаў (АДС) гэтая “плятформа” зьнікне з палітычнай арэны Беларусі.

“Юрыдычны бок такі, што рашэньне аб роспуску АДС можа прымаць толькі той, хто яго ствараў, а гэта Кангрэс дэмакратычных сілаў. Між тым такога рашэньня няма. Сытуацыя дэ-факта — гэта тое, ці працуе АДС? Калі б сапраўды не працаваў — гэта іншае. Між тым застаюцца суб’екты кааліцыі, яны працуюць, таму кааліцыя жывая”.

Адным з прыкладаў рэальных спраў АДС Анатоль Лябедзька назваў “Антыкрызісную праграму”, распрацаваную Нацыянальным саветам і экспэртнымі групамі пры АДС. Паводле Анатоля Лябедзькі, пра гэтую праграму ведаюць 10% апытаных сацыёлягамі лябараторыі “Новак”, што палітык лічыць дастаткова вялікім паказьнікам.

Адносна ўдзелу партыі БНФ у АДС Анатоль Лябедзька заўважыў, што апошнім часам “партыя больш увагі аддавала ўнутраным праблемам”.

Меркаваньні іншых палітыкаў, якія прадстаўляюць суб’екты АДС, глядзіце пазьней на сайце “Свабоды” і слухайце ў эфіры

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG