Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тры гады назад у Лёндане ад сьмяротнай дозы радыяактыўнага палёнію-210 памер Аляксандар Літвіненка, палітычны эмігрант і былы супрацоўнік ФСБ Расеі.

Літвіненка быў аўтарам кнігі “ФСБ узрывае Расею”, у якой адказнасьць за буйныя тэракты дзесяцігадовай даўніны ўскладзена на расейскія спэцслужбы
. Абь справе Літвіненкі напісана шмат, адным яго забойства здаецца загадкавым, іншыя з упэўненасьцю называюць заказьніка і забойцу. Сам Літвіненка незадоўга да сьмерці абвінаваціў у сваім атручваньні расейскія спэцслужбы і асабіста Ўладзімера Пуціна.

Сьледчыя органы Вялікабрытаніі падазраюць у атрычваньні Літвіненкі дэпутата Дзярждумы Расеі Андрэя Лугавога. Але расейская пракуратура з гэтым ня згодная.

Цалкам гэты матэрыял, у тым ліку інтэрвію з прадстаўніком брытанскай пракуратуры і жонкай А.Літвіненкі Марынай чытайце на сайце Расейскай службы нашага Радыё.
XS
SM
MD
LG