Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арцём Дубскі ажэніцца ў калёніі


Арцём Дубскі
Арцём Дубскі

Паплечнікі актывіста “Маладога фронту” Арцёма Дубскага абураюцца тым, што іх сябар не атрымлівае ў калёніі кожны пяты ліст з волі.

Нагадаем, Арцём Дубскі знаходзіцца за кратамі за парушэньне правілаў адбыцьця пакараньня. Хлопца пакаралі двума гадамі абмежаваньня волі, абвінаваціўшы, як і іншых удзельнікаў “справы 14-ці”, у арганізацыі групавых дзеяньняў, якія нібыта прывялі да масавых беспарадкаў падчас студзеньскіх акцый пратэсту прадпрымальнікаў у 2007 годзе.

Падчас адбыцьця пакараньня ў Асіповічах супраць Арцёма распачалі яшчэ адну крымінальную справу за карыстаньне чужой сім-карткай, а, калі ён зьехаў ва Ўкраіну, завочна пакаралі штрафам. Затрымалі Арцёма Дубскага сёлета 13 лютага на беларуска-украінскай мяжы, калі хлопец вяртаўся дадому.

Кіраўніца юрыдычнага аддзелу “Маладога фронту” Наста Лойка распавяла:

“На свой дзень народзінаў Дубскі атрымаў некалькі дзесяткаў віншаваньняў зь "Міжнароднай Амністыі" Вялікабрытаніі, Францыі, Нідэрляндаў. Амаль усе лісты былі ўскрыты падчас сарціроўкі. Да Арцёма Дубскага не даходзіць шмат пошты - дакладна вядома, што не дайшлі 8 заказных і 26 звычайных лістоў. Па нашых падліках, гэта прыкладна кожны пяты ліст. Не дайшлі да яго лісты былога палітвязьня Алеся Баразенкі”.

Арцём Дубскі паведаміў сваім паплечнікам, што мае намер зарэгістраваць свой шлюб з украінкай Тацянай Касінчук. Хлопец дамовіўся са сваёй нявестаў, што расьпішацца зь ёй у калёніі ў сярэдзіне студзеня, калі яго не выпусьцяць на волю напярэдадні новага году.

Арцём Дубскі

Арцём Дубскі
Актывіст “Маладога фронту” Арцём Дубскі пакараны годам калёніі за парушэньне адбыцьця ранейшага пакараньня — за дзеяньні падчас несанкцыянаванага мітынгу у абарону прадпрымальнікаў у пачатку 2008 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG