Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў адкажа беларускім СМІ


Дзьмітрый Мядзьведзеў

Дзьмітрый Мядзьведзеў

23 лістапада прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў адкажа на пытаньняў беларускіх журналістаў.


На сустрэчу з расейскім прэзыдэнтам запрасілі каля паўтара дзясятка беларускіх журналістаў. Яны прадстаўляюць як дзяржаўныя СМІ — Першы нацыянальны тэлеканал, АНТ, газэты “Звязда” і “Рэспубліка”, — так і недзяржаўныя газэты “Народная воля”, “Наша ніва”, “Белорусы и рынок”, “Комсомольская правда в Белоруссии”, “Товарищ”, “Новы час”, інфармацыйную кампанію БелаПАН, інтэрнэт-партал TUT.by.

Падрабязнасьці сустрэчы – пазьней на сайце “Свабоды”.



20 лістапада БелаПАН быў адмовіўся ад запрашэньня, бо агенцыю не задавальнялі ўмовы інтэрвію, якія вылучыла прэсавая служба расейскага прэзыдэнта. У адказ расейскі бок зьняў заяўленыя патрабаваньні.

Прэсавая служба прэзыдэнта Расеі выставіла вельмі жорсткія патрабаваньні, заявіла кіраўніцтва інфармацыйнага агенцтва БелаПАН. У прыватнасьці, пра вынікі сустрэчы запрошаныя СМІ могуць публікаваць на падставе афіцыйнай стэнаграмы, дату публікацыі вызначыць прэсавая служба Мядзьведзева. Празь некалькі хвілінаў пасьля таго, як кампанія заявіла пра сваю адмову ад сустрэчы на інтэрнэт-сайце, кіраўніцтву БелаПАН патэлефанавалі з Масквы і паведамілі, што здымаюць свае ўмовы.

Прэсавая служба Мядзьведзева саступіла БелаПАНу
Беларускія журналісты сустрэнуцца зь Мядзьведзевым у Барвісе
XS
SM
MD
LG