Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Профільныя ведамствы Беларусі ўхвалілі дамову пра дэмаркацыю сумеснай мяжы Беларусі і Ўкраіны.

"Адпаведны дакумэнт прайшоў працэдуру адабрэньня ў галіновых ведамствах Беларусі і на днях павінен быць у Савеце міністраў", - паведаміў у Кіеве міністар замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў у нядзелю на сумесным брыфінгу з кіраўнікамі МЗС Украіны і Літвы Пятром Парашэнкам і Вігаўдасам Ушацкасам.

Дамова пра дэмаркацыю мяжы была падпісаная ў 1997 годзе. Украінскі бок яе ратыфікаваў, а беларускі - не..

Афіцыйны Менск раней наўпрост зьвязваў пытаньне ратыфікацыі з вяртаньнем Украінай доўгу, які паводле розных ацэнак, складае ад 80 да 150 мільёнаў даляраў ЗША, нагадвае Інтэрфакс.
XS
SM
MD
LG