Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла зьвярнулася да беларусаў з нагоды гадавіны Слуцкага Збройнага Чыну.

“Дарагія суродзічы! -- гаворыцца ў звароце. -- Зноў надыходзяць дні, калі мы традыцыйна ўзгадваем Збройны Чын нашых продкаў, якія ў 1920 годзе, перад бальшавіцкай навалай, пайшлі бараніць сваю дзяржаву – Беларускую Народную Рэспубліку.

Было іх дзесяць тысяч. Дзесяць тысяч геряў, якія ўзялі на сябе адказнасьць абараніць свой край ад агрэсараў.

У постсавецкім часе цяжка сабе ўявіць, што такое магло адбыцца менш як дзевяноста гадоў таму.

Каб наш край быў вольным, Слуцкіх ветэранаў, якія выйшлі жывымі з таго змаганьня, у Беларусі шанавалі б і паважалі б як герояў, найлепшых сыноў і дачок нашай зямлі. Нажаль, мы сталіся чужой калёніяй. Ня толькі не шанавалі іх акупанты, але і каралі змагароў за іх геройскі Збройны Чын. Пра загінуўшых дзесяцігодзьдзямі ня ўзгадвалі.

Сёньня зьвяртаюся да вас, дарагія суродзіы на Бацькаўшчыне. Адведайце 27-га лістапада магілы герояў, якія пайшлі ўміраць, каб жыла вольная беларуская дзяржава – Беларуская Народная Рэспубліка.

Суродзічаў у замежжы прашу адзначыць угодкі Слуцкага Збройнага Чыну і прыгадаць імёны змагароў, пра якіх вы ведаеце. Я асабіста прыпамінаю з удзячнасьцю імя случака, Лявона Рыдлеўскага, зь якім пазнаёмілася яшчэ ў дзяцінстве і магілу якога адведае наша грамада ў Лёндане.

Віншую ўсіх вас з угодкамі слаўнага Слуцкага Збройнага Чыну. Жыве Беларусь!” – гаворыцца ў звароце Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы.


Слуцкі збройны чын – паўстанье ўзброеных атрадаў ў лістападзе і сьнежні 1920 г., мэтай якога была абарона Беларускай Народнай Рэспублікі. У беларускіх асяродках замежжа 27 лістапада традыцыйна адзначаеца як Дзень Герояў.

Больш падрабязна -- А. Грыцкевіч“Слуцкае паўстанне. На крутым павароце гісторыі”.
  • 16x9 Image

    Сяргей Навумчык

    Сяргей Навумчык нарадзіўся ў 1961 годзе ў Паставах. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ, служыў у войску, працаваў у віцебскай абласной газэце. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі і каардынатарам парлямэнцкай апазыцыі БНФ. У 1996 годзе атрымаў палітычны прытулак у ЗША.

XS
SM
MD
LG