Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі часопіс паведамляе пра судовы працэс над міліцыянтамі, якія расьследвалі карупцыйныя справы.

Часопіс у апошнім нумары піша, што “у Менску па абвінавачваньні ў незаконным паляваньні судзяць групу супрацоўнікаў МУС. Яны і на самой справе забраліся ў запаведную зону – займаліся расследваньнем антыкарупцыйных спраў, прычым, паводле чутак, нарылі кампрамат на сына прэзыдэнта – Віктара. На “паляўнічых” за гэта адыграліся: кіраўніка МУС адправілі ў адстаўку, упраўленьне па барацьбе з карупцыяй фактычна разгамілі, матэрыялы гучных крымінальных спраў забралі. І ўсё ж частка небясьпечнай інфармацыі, падобна, уцякла: капітан міліцыі Вячаслаў Д., які выконваў абавязкі начальніка адзьдзелу па барацьбе з карупцыяй МУС, пасьпеў схавацца. Віктара Лукашэнку называюць важаком “маладых ваўкоў”, якія прыйшлі ў беларускую ўладу. Ён дарадца бацькі па пытаньнях нацыянальнай бясьпекі і курыруе новую спэцслужбу – Апэратыўна-аналітычны адзьдзел пры прэзыдэнце. Ягоныя таварышы па службе ў памежных войсках кіруюць КДБ. Міліцэйскаму капітану цяжка будзе ад гэтай зграі адбіца” -- піша “Огонёк”.


На здымку: кіраўнік прэзыдэнцкай адміністрацыі Ўладзімер Макей і Віктар Лукашэнка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG