Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сойм Партыі БНФ на пасяджэньні 21 лістапада ў Менску разглядае сытуацыю ў дэмакратычных сілах Беларусі.

Як паведаміў БелаПАН лідэр партыі Аляксей Янукевіч, устаноўчыя дакумэнты аб стварэньні Аб'яднаных дэмакратычных сіл не выконваюцца, а таму фактычна страцілі сваю сілу.

"Не выключана, што мы сёньня заявім пра тое, што АДС як кааліцыя закончыла сваё існаваньне", — сказаў ён.

На сёньняшнім пасяджэньні сойму таксама будзе разгледжаны плян дзейнасьці перадвыбарнага штаба Партыі БНФ на мясцовых выбарах.

Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы (АДС) — кааліцыя палітычных партый у Беларусі — была створана ў 2005 годзе на кангрэсе дэмакратычных сіл. У АДС тады ўвайшлі партыя БНФ, Аб'яднаная грамадзянская партыя, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя, Беларуская партыя працы, Партыя камуністаў Беларусі, Беларуская партыя жанчын і рух "За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG