Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 23 лістапада


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

АМАЛЬ ПАЎСЮЛЬ ДАЖДЖЫ...


Ад двух цяпла да васьмі.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Прадстаўнікі Беларускай партыі “Зялёныя”, грамадзкага аб’яднаньня “Экадом” і група “Экаабарона!” прэзэнтуюць у Менску супольны плян правядзеньня экалягічнай экспэртызы праекту будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі (канфэрэнц-заля “Queen” гатэлю “Crowne Plaza”, 15.00).

Прэсавая канфэрэнцыя гурту “Стары Ольса”, прымеркаваная да 10-годзьдзя калектыву і выхаду яго альбому “Найлепшае” (Менск, кавярня “Камяніца”, 15.00).

У Менску пачынаецца першы лацінаамэрыканскі гастранамічны фэстываль (гатэль “Crowne Plaza”, 19.00).


ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Крамлі прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў дасьць інтэрвію шэрагу беларускіх СМІ, як дзяржаўных, так і незалежных. Сярод запрошаных журналісты газэт “Народная воля”, “Наша ніва”, “Комсомольская правда” в Белоруссии”, інфармацыйнага агенцтва БелаПАН.

У Кіеве завершыцца трохбаковая сустрэча кіраўнікоў замежнапалітычных ведамстваў Беларусі, Украіны і Літвы. Міністры абмяркуюць узаемадзеяньне трох краін у рамках “Усходняга партнэрства”.

У Нью-Ёрку пройдзе 37-я цырымонія ўручэньня тэлевізійнай прэміі “Emmy”.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Дзень удзячнасьці працы ў Японіі.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1852 годзе ў Англіі былі ўведзеныя першыя паштовыя скрынкі.

150 гадоў назад, у 1859-м, у продажы зьявілася праца Чарлза Дарвіна “Паходжаньне відаў”, у якой асноўнай сілаю эвалюцыі вучоны назваў натуральны адбор і няпэўную зьменлівасьць.

У 1871 годзе на Случчыне нарадзіўся Ўладзімер Тэраўскі – кампазытар, харавы дырыжор, фальклярыст.

У 1923 годзе амэрыканец Якаб Шык запатэнтаваў першую электрабрытву.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


“Чалавек, які асьмельваецца патраціць намарна гадзіну часу, яшчэ не ўсьвядоміў цаны жыцьця.” Чарлз Дарвін.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG