Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да чэмпіянату сьвету — новае аблічча Менску


Аляксандр Лукашэнка ўхваліў карэктуру генэральнага пляну Менску і будаўніцтва новага шматфункцыянальнага комплексу з гасьцініцай у рамках падрыхтоўкі да чэмпіянату сьвету па хакеі 2014 года.

У прыватнасьці гасьцінічны комплекс плянуецца пабудаваць у 2013 годзе ў межах праспэкта Незалежнасьці, вуліцы Янкі Купалы і ракі Сьвіслач — каля Белдзяржцырку.

Паводле прадстаўнікоў групы кампаній “Кемпінскі”, якія будуць займацца ўзьвядзеньнем комплексу, новыя будынкі прадоўжаць забудову праспэкта Незалежнасьці, фарміруючы пешаходную прастору паміж вуліцай і дамамі. Фасады будуць выкананыя ў традыцыйным стылі цэнтральных праспэктаў горада з асаблівым акцэнтам на дэталі з натуральнага каменю. Асаблівая ўвага будзе нададзеная арганізацыі набярэжнай для адпачынку гараджан, паведамляе БЕЛТА.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG