Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як вымаўляць імя эўрапейскага прэзыдэнта?


Прэм’ер-міністар Бэльгіі стаў першым у гісторыі старшынём Эўрапейскай рады, або, папулярней, першым прэзыдэнтам Эўразьвязу. Як мае гучаць прэзыдэнцкае імя? Rompuy – гэта Ромпай, Ромпей, Ромпі?

Над гэтым пытаньнем ломяць цяпер галовы журналісты і нават дыпляматы, а ў розных мэдыях можна пачуць розныя вэрсіі прозьвішча.

Як правільна? Першы прэзыдэнт Эўразьвязу – флямандзец, так як жа гучыць ягонае прозьвішча па-галяндзку?

Мы званілі прэсаваму прадстаўніку новаабранага прэзыдэнта, але дазваніліся ўрэшце сакратарцы прадстаўніка Марыі Кляз. Яна і ўнесла поўную яснасьць.

СЛУХАЦЬ:


Гэтым і кіруемся – называем прэзыдэнта Эўразьвязу Гэ́рман ван Ро́мпэй.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG