Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Змагары з п’янствам шукаюць паплечнікаў


Леанід Скарабагаты

Леанід Скарабагаты

Госьць Свабоды – Леанід Скарабагаты, які шукае саюзьнікаў, каб распачаць змаганьне з шэрагам асацыяльных зьяваў у грамадзтве – такіх, як сіроцтва дзяцей ці адзінота старых, але ў першую чаргу – з п’янствам.

Леаніду Скарабагатаму 44 гады, ён нарадзіўся ў Менску, дзе скончыў школу і наргас, пасьля працы у розных дзяржаўных установах ужо больш як 10 гадоў займаецца прыватным бізнэсам. Леанід – бацька сямі дзяцей, вызначае сябе як хрысьціянін. Ён заснавальнік інтэрнэт-сайту Курасоўшчыны www.K.MIHCK.INFO.

Ціхановіч: Леанід, п'янства ці ужываньне алькаголю – такая абцякальная, можна сказаць звыклая рэч , калі вы ўсьвядомілі, што гэта небясьпека і пагроза?

Скарабагаты: Ня ведаю, ці трэба казаць такую падрабязнасьць, але калі я сустракаў Новы 97-ы год, я ўбачыў у кампаніі, як адзін паважаны чалавек, напіўшыся, нарабіў у штаны. І гэта мяне так уразіла, што стары 96-ы год я яшчэ праводзіў, а за новы 97-ы ўжо бакал не ўзьнімаў. З таго часу кроплі не бяру ў рот і задаволены.

Ціхановіч:
Зь якой рэакцыяй сустрэлася ваша ініцыятыва – змагацца з п'янствам зьнізу пасьля таго, як з ім ужо беспасьпяхова змагаліся зьверху?

Скарабагаты:
Скажу праўду: ніхто з нас не чакаў той рэакцыі, якая былы. Калі мы паведамілі пра нашу прапанову, некалькі тыдняў мой тэлефон званіў без перапынку. Званілі як простыя людзі, так і прадстаўнікі адміністрацыі, у тым ліку і высокапастаўленыя: прапаноўвалі дапамогу, супрацоўніцтва.

Ціхановіч: Вы агітуеце за поўную цьвярозасьць (абстыненцыю) або за павышэньне культуры – напрыклад, павелічэньне спажываньня якаснага віна замест гарэлкі ?

Скарабагаты: Што да мяне, дык я за поўную цьвярозасьць, але іншым людзям сваю думку навязваць не магу. Маё меркавнаьне: чым меней, тым лепей, а ў ідэале – поўная цьвярозасьць.

Ціхановіч: Сярод таго, што прапануюць наведнікі вашага сайту -- тыя, хто адгукнуліся на вашу ініцыятыву -- ня толькі антыалькагольнае выхаваньне зь дзіцячага садка, але і больш радыкальныя меры -- каб выраб і продаж нелегальнага алькаголю альбо самагону прыраўнялі да продажу наркотыкаў, альбо каб алькаголікаў высялялі з гарадоў, як там было сказана, "за 101-шы кілямэтар". Я хачу згадаць, што карнымі мерамі п'янства ніколі не ўдавалася спыніць, і што вска ў нас і так п'яная.

Скарабагаты:
Група дасьледчыкаў даслала нам свой досьлед: дзе ў сьвеце былі найбольш эфэктыўныя меры ў барацьбе з п'янствам. Іх усяго 5, зь іх 4 забараняльныя. Я б хацеў зьвярнуцца да слухачоў: прапановы мы прымаем дагэтуль, на сайце ёсьць нашы прапановы, але калі нехта мае яшчэ лепшыя -- дасылайце, мы будзем іх разглядаць і прасоўваць.

З тых прапановаў, якія могуць радыкальна вырашыць праблему за год-два – калі на гэта пойдзе наша адміністрацыя -- напрыклад, такая. Галоўная праблема ў тым, што людзі, якія спойваюць нацыю, атрымліваюць за гэта грошы, а тыя, хто за цьвярозасьць – працуюць на грамадзкіх пачатках. Калі пераразьмеркаваць даходы ад рэалізацыі сьпіртнога і накіраваць у спэцыяльны антыалькагольны Фонд, адкуль будуць фінансавацца ўсе антыалькагольныя праграмы, рэабілітацыйныя цэнтры, антыалькагольная прапаганда, то, па-першае, прападзе стымул так масава прадаваць алькаголь, а па-другое, атрымаюць рэсурс для сваёй працы людзі, якія выступаюць за цьвярозасьць. Калі арганізаваць такі падыход, то, я думаю, за некалькі гадоў у п’янства на нашай зямлі не застанецца ніякага шанцу.

СЛУХАЦЬ:
  • 16x9 Image

    Алена Ціхановіч

    Родам з Койданава, ці Дзяржынску. У раньнія 90-я пачала супрацоўніць са «Свабодай», вэтэраны якой абралі яе пазьней «голасам радыё».

XS
SM
MD
LG