Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Валшэбны кролік” упаў, але не здаецца


Шаноўныя чытачы, шмат цікавага часам адбываецца там, дзе нас няма, але ёсьць таленавітыя калегі-прафэсіяналы ці проста аматары зь відэа- ці фотакамэрай. Пад новай рубрыкай будуць зьяўляцца матэрыялы зь іншых СМІ і блогасфэры, якія, на нашу думку, могуць быць цікавыя вам. Прысылайце свае прапановы — што варта апублікаваць на сайце svaboda.org — cвабода не бывае чужой!

У суботу ў Кіеве ў сёмым міжнародным дзіцячым конкурсе "Эўрабачаньне-2009" сярод выканаўцаў з 13 краінаў выступіць прадстаўнік Беларусі Юры Дземідовіч.

Учора Юра пасьля рэпэтыцыйнага прагону песьні ўпаў, спускаючыся са сцэны і зламаў палец рукі. Мэдыкі аказалі неадкладную дапамогу, аднак учорашняе адзначэньне 13-тага дня народзінаў давялося адкласьці.

Чароўны кролік: 2-ая рэпэтыцыя
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:53 0:00
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG