Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фёдараў: “У сувязях Брусэлю і Менску дадасца дынаміка”


Андрэй Фёдараў

Андрэй Фёдараў

Ці паўплывае абраньне прэзыдэнта і міністра замежных Эўрапейскага Зьвязу на дачыненьні адзінай Эўропы з Беларусьсю? Чаму на новыя пасады ў Эўразьвязе абраныя так бы мовіць палітыкі з другога эшалёну?

Палітоляг Андрэй Фёдараў лічыць, што ў прынцыповым пляне гэта не адаб’ецца на дачыненьнях Брусэлю і Менску:

“Але ў тэхнічным – так. Можа быць паскарэньне ўзаемадзеяньняў, паколькі паўнамоцтвы ў прэзыдэнта будуць такія, што для вырашэньня некаторых пытаньняў не спатрэбіцца зьбіраць тую ж Раду Эўропы. Таму ўзаемадзеяньні могуць стаць больш дынамічнымі. А ў прынцыповым пляне? Наўрад ці гэтаму чалавеку дадуць магчымасьць самастойна вырашаць нейкія сур’ёзныя праблемы.

А абраньне на галоўныя пасады ня самых вядомых палітыкаў сьведчыць пра тое, што невялікія краіны Эўразьвязу пакуль што баяцца ствараць агульную зьнешнюю палітыку і давяраць адной асобе вырашаць прынцыповыя пытаньні. Да гэтай ступені інтэграцыя Эўразьвязу пакуль што не дайшла”.
XS
SM
MD
LG