Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пайшоў з жыцьця актор ТЮГ Анатоль Жук


Анатоль Жук

Анатоль Жук

19 лістапада на 61-м годзе жыцьця раптоўна памёр актор Тэатру юнага гледача, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Анатоль Жук.

Як паведамілі БелаПАН у пракуратуры Менску, вечарам 19 лістапада Анатоль Жук знаходзіўся ў сваёй кватэры са знаёмай. Прычыны сьмерці ўстанаўляюцца, прызначана экспэртыза. Праверку па факце сьмерці праводзіць пракуратура Цэнтральнага раёну сталіцы.

Анатоль Жук служыў у Тэатры юнага гледача з 1975 году.

Вось што ён кажа сам пра сябе – з інтэрвію на сайце тэатру: "Большую частку творчага жыцьця я правёў на сцэне Тэатру юнага гледача. Да гэтага быў Бабруйскі драматычны тэатар, які мы ў 70-я гады і стварылі, трапіўшы ўсім курсам пасьля заканчэньня інстытуту ў гэты мілы правінцыйны гарадок...

Я друкаваўся яшчэ ў школе, марачы стаць журналістам. А стаў акторам па цікавай выпадковасьці. У тэатральны інстытут экзамэны здавалі на месяц раней, чым у астатніх інстытутах. Тады ня меў ніякага паняцьця аб прафэсіі актора. Але раптам хлопчык зь вёскі, дзе быў толькі тэлевізар і ніякіх тэатраў, бліскуча паступае".
XS
SM
MD
LG