Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стаўка рэфінансаваньня Нацбанку Беларусі з 1 сьнежня будзе паменшаная на 0,5 працэнтныя пункты – з 14 да 13,5% гадавых.

Пра гэта паведаміў старшыня Нацбанку Пётар Пракаповіч падчас дакладу прэзыдэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку.

"Дасягнута пагадненьне з МВФ аб тым, што мы можам пачынаць працэс зьніжэньня працэнтных ставак. Мы плянуем, што ўжо з 1 сьнежня 2009 года стаўка рэфінансаваньня будзе зьменшана на 0,5 працэнтнага пункта - з цяперашніх 14% гадавых да 13,5% гадавых", - сказаў Пракаповіч.

Ён запэўніў, што ў першым паўгодзьдзі 2010 года працэнтныя стаўкі на беларускім рынку выйдуць на дакрызісны ўзровень.
XS
SM
MD
LG