Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кірыл Атаманчык


Кірыл Атаманчык

Нарадзіўся 29 сьнежня 1989 г. у Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці. Скончыў Жлобінскую гарадзкую шматпрофільную гімназію № 1. Будучы ў Беларусі, актыўна займаўся грамадзка-палітычнай дзейнасьцю. Быў каардынатарам “Маладога Фронту” па Гомельскай вобласьці, а таксама ініцыятарам стварэньня рэгіянальнай рады Маладога Фронту на Гомельшчыне. З-за крымінальнага перасьледу па артыкуле 193-1 з боку спэцслужбаў вымушаны часова пераехаць у Вільню (Літва). Навучаюся на 3-м курсе Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, на спэцыяльнасьці “Культурная спадчына і турызм”. Працягваю займацца грамадзкай дзейнасьцю. Ініцыятар стварэньня моладзевай ініцыятывы StudAlliance. З 2008 году — афіцыйны прадстаўнік Маладога Фронту ў Літве. Ініцыятар абароны крыжа і мэмарыяльнай пліты, пастаўленых у гонар паўстанцаў 1863 г. на Лукішках (Вільня). Практыкант Музэю ахвяр генацыду, аднаго з найлепшых музэяў Літвы. Публіцыст. Яшчэ больш пра мяне тут.

Навошта я пішу блог?

Пішу блог, каб публічна выказваць нейкія свае ўласныя думкі, заўвагі. У сваім блогу я хвалю, крытыкую, зьвяртаю ўвагу, віншую, спачуваю. Акрамя гэтага, мой блог зьяўляецца крыніцай для атрыманьня інфармацыі адносна беларускага жыцьця ў Вільні.

Што больш за ўсё я люблю ў блогах?

У блогах люблю альтэрнатыўнасьць (напэўна, гэта самае галоўнае для мяне) і рознабаковасьць інфармацыі. Люблю канструктыўныя дыскусіі і хуткую рэакцыю на тую ці іншую падзею.

Што больш за ўсё я не люблю ў блогах?

Не люблю ананімнасьці. Не люблю тых карыстальнікаў ЖЖ, для якіх блог становіцца мэтай жыцьця. Не люблю тых, хто, хаваючыся пад нікамі, ганьбіць іншых карыстальнікаў.

Пяць блогаў, якія я раю наведаць:

silverrebel.livejournal.com

У дадзеным ЖЖ заўжды можна пачуць альтэрнатыўныя думкі і назіраньні, пабачыць досыць цікавыя фоткі. Крыніца цікавай інфармацыі.

krywal.livejournal.com

Добры такі ЖЖ, вельмі жыцьцёвы.

feduta.livejournal.com

Цікавыя думкі цікавага чалавека!

zmagarka.livejournal.com

У гэтым ЖЖ вам у твар скажуць праўду. Аўтар дадзенага ЖЖ незалежны, сьмелы, адукаваны чалавек, які не баіцца быць адзін супраць усіх (за гэта паважаю больш за ўсё).

andorac.livejournal.com

Цікава чытаць яго артыкулы ў газэце, цікава і ў ЖЖ.

XS
SM
MD
LG