Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасла Малдовы адклікалі зь Беларусі


Пасол Малдовы ў Беларусі Валерый Бабуцак адкліканы з займанай пасады.Такое рашэньне прыняў сёньня ўрад Малдовы па прапанове міністра замежных спраў і эўрапейскай інтэграцыі Юрыя Лянкэ.

Валерый Бабуцак быў прызначаны паслом Малдовы ў Беларусі ў красавіку 2009 году.

Таксама адкліканыя паслы Малдовы ў Азэрбайджане і па сумяшчальніцтве ў Грузіі, паслы ў Чэхіі, у Баўгарыі, у Францыі і па сумяшчальніцтве ў Алжыры, а таксама пастаянны прадстаўнік Малдовы пры Радзе Эўропы.

Адкліканыя паслы былі прызначаны раней паводле палітычных крытэраў, яны былі недастаткова ініцыятыўныя ў справе рэалізацыі палітыкі эўрапейскай інтэграцыі, недастаткова інфармавалі МЗС пра бягучыя падзеі. Захаваньне іх на пасадах азначала б стагнацыю зьнешняй палітыкі Малдовы, растлумачыў Юры Лянкэ.

Паводле кіраўніка МЗС Малдовы, адкліканьнем паслоў урад мае намер умацаваць дыпляматычны корпус, падвысіць яго прафэсіяналізм дзеля больш актыўнага ўдзелу ў эўрапейскай інтэграцыі.

Парлямэнт Малдовы дагэтуль ня змог выбраць прэзыдэнта краіны. Апошнім разам фракцыя камуністаў адмовіліся галасаваць і пакінула залю.

А ўладнай дэмакратычнай кааліцыі, якая вылучала ў прэзыдэнты лідэра Дэмакратычнай партыі Марыяна Лупу, не хапіла галасоў.

Лідэр камуністаў і былы прэзыдэнт Малдовы Ўладзімер Варонін заявіў, што, байкатуючы абраньне новага прэзыдэнта, камуністы спадзяюцца правесьці новыя парлямэнцкія выбары і ўзяць на іх рэванш у дэмакратычнага альянсу “За эўрапейскую інтэграцыю”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG