Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ася Паплаўская


Хто? Студэнтка, журналістка, літаратурны крытык, прыгажуня.


Якая? Каханая, любімая, працавітая, нелюбімая, блакітнавокая, розная…


Дзе? У любай Беларусі, а таксама ў рэале і віртуале (у гэтых прасторах розная. Таму неадназначная, спрэчная і невытлумачальная). Яшчэ ў газэтах, часопісах, на радыё…


Нашто? Каб зьдзейсьніць сваю самасьць. Як ты, і ты, і ты таксама.


Чаму? Таму што яе ня можа ня быць.


На колькі? Надоўга. Так хоча Ён.


Ася-журналістка сустрэлася з Асяй-чалавекам. І яны шчыра, душэўна пагаварылі за кубачкам гарбаты.


— Прывітаньне, Ася. Як настрой?


— Здароўкі, Ася! Дзякуй. Настрой зраньня цудоўны :)


— Скажы, калі ласка, што значыць тваё імя?


— Адразу хачу заўважыць, што Ася — самастойнае імя. Гэта не скарачэньне ад імя Наста. Ася абазначае “гарадзкая”.


Ты адпавядаеш гэтаму значэньню?


Цалкам. Я нарадзілася і вырасла ў горадзе.


А ў вёсцы была?


Была. У дзяцінстве часта езьдзіла летам у вёску. У госьці да бабулі, альбо ў вёску бабулінай сяброўкі. Так што я ўмею даіць карову, касіць, араць, вудзіць, секчы дровы…


— Ого!


У гэтым няма нічога складанага. Пры жаданьні лёгка ўсяму можна навучыцца.


Табе толькі 21, а ты называеш сябе літаратурным крытыкам. Ці ня рана?


Безумоўна, рана!


А чаму ж тады называеш?


А гэта ня я сябе так называю… Больш за год таму (а можа, і гады два таму) да мяне зьвярнуўся Анатоль Івашчанка з просьбай напісаць у рубрыку “Бліц-крыт” часопіса “Дзеяслоў”. Я напісала. Пасьля ён мне звоніць і пытаецца: “Ася, як цябе пазначыць? Літаратуразнаўца?” Я не на жарт спужалася, што студэнтку другога курса назавуць літаратуразнаўцай, і сказала: “Не-не-не! Крытыкам проста пазначце!” Так і напісалі. Пасьля ўжо я зразумела камічнасьць сытуацыі: студэнтка 2-га курсу і літкрытык! Сьмехата! Але калі Анатоль запытаўся, я не знайшла нічога лепшага, як адказаць так. Ратавала сытуацыю. Ты ўяві, калі б пазначылі літаратуразнаўцай! (Сьмяецца.) Ну, вось неяк так і пайшло: Ася Паплаўская — літаратурны крытык.


А нядаўна зусім адбыліся размовы з Валянцінай Аксак і Алесем Карлюкевічам. Валянціна Аксак таксама мяне літаратуразнаўцай называла… Я, натуральна, ня стаўлюся сур’ёзна да такіх зваротаў, але ж… А вось Алесю Карлюкевічу я так і сказала: “Малая я яшчэ, Алесь Мікалаевіч, крытыку пісаць!” — “Нічога не малая. Пішаце, і добра!” — адказаў мне Алесь Мікалаевіч. Да таго ж крытыкам-пачаткоўцам ня будзеш называцца. Я пісала недзе неяк, у інтэрвію казала пра гэта. Але не гучыць “крытык-пачатковец”! Называючыся літаратурным крытыкам, чуючы гэта ад іншых, я проста не магу стаяць на месцы ў сваім разьвіцьці, не магу не ўдасканальвацца, не магу не цягнуцца да Ганны Кісьліцынай, Ірыны Шаўляковай… Званьне крытыка здорава мяне падсьцёгвае!


Ты на сваім месцы?


Канечне, на сваім! А на чыім жа?


Якія прафэсіі ты хацела б выпрабаваць на сабе?


Ой, іх багата. Мне хацелася б пабыць касманаўтам, лётчыкам, балерынай, дызайнэрам… Таксама я хацела б пабыць хакеістам.


То бок мужчынам?


Не. Менавіта хакеістам. Калі немагчыма быць жанчынай-хакеістам, то няхай сабе буду мужчынам.


Наконт мужчын… Ты выпадкам не фэміністка?


Фэміністка?.. Не, што ты. Я прыгожая, пасьпяховая дзяўчына. З чаго мне быць фэміністкай?


То бок ты лічыш, што фэміністкі — непасьпяховыя, непрыгожыя жанчыны?


Няслушная выснова. Я лічу, што фэміністкі — гэта жанчыны, якія ці то расчараваліся ў мужчынах, ці то папросту іх ня ведаюць, таму думаюць, што “ўсе мужыкі — казлы”. Я перакананая ў тым, што адносіны паміж мужчынам і жанчынай трымаюцца менавіта на жанчыне. Ад яе залежыць усё. Калі жанчына расчароўваецца ў мужчынах, значыць, яна ня ўмее будаваць адносіны. Я ўмею. Да таго ж я прыгожая і пасьпяховая, што таксама не спрыяе фэмінізму.


Неяк ты занадта нясьціпла гаворыш пра сябе: прыгожая, пасьпяховая…


Сёньня так шмат штучнай, паказушнай сьціпласьці і ня менш штучнага какецтва, што проста ванітуе. Трэба быць ня сьціплым. Трэба быць аб’ектыўным, праўдзівым. І сапраўдным. Абавязкова. Я прыгожая і пасьпяховая. Гэта праўда. І няма нічога заганнага ў тым, што я гэта прызнаю.


Я вельмі доўга (мусіць, недзе да другога курсу) лічыла сябе непрыгожай, нефотагенічнай. Фатографы даказалі, што гэта ня так. Зараз я і сама гэта бачу.


А як наконт пасьпяховасьці?..


Разуменьне таго, што я нечага ўжо дасягнула, да мяне прыйшло зусім нядаўна. Так што зараз я ў шчасьлівым усьведамленьні гэтай праўды. Усьведамляю сабе паціху і іду далей.


Навошта ты вядзеш блог?


Блог для мяне — і спосаб самавыражэньня, і журналісцкі пошук, і крыніца інфармацыі, і зручны спосаб камунікаваньня зь людзьмі, і экспэрымэнт... Я раскажу табе, навошта вяду ЖЖ. Ня так даўно я напісала пост, у якім адказала на гэтае пытаньне. Таму скажу караценька. Дзякуючы ЖЖ, я: першы раз апублікавалася ў “Дзеяслове”, пазнаёмілася з Алесем Аркушам і зьезьдзіла ў Полацак на ўручэньне літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес”, вяду аўтарскую перадачу “СучБелЛіт” на НЭТ-радыё. Гэта толькі тры факты. А іх — значна болей.


Што ты больш за ўсё любіш у блогах?


Фідбэк. Зваротная сувязь для мне — бадай, самае істотнае ў блогах, у маёй працы. Наогул у жыцьці. Ніколі нічога не раблю ўпустую. Мне патрэбная аддача. Таму я сама сябе аддаю цалкам. Любімай справе, каханаму чалавеку, сябрам.


А што ня любіш у блогах?


Не люблю… У блогу немагчыма быць сабой. Мы граем ролі. А гэта штучнасьць. Не люблю штучнасьці.


А што замінае табе быць сабой у блогу?..


Нішто і ніхто не спрыяе таму, каб быць у ім сапраўднай. Людзі зайздросныя. Многія нават не імкнуцца ўнікнуць у пытаньне, а лезуць са сваімі дурнымі высновамі, плявузгаюць нешта… Навошта?


Я сышла ў новы блог таму, што мне надакучыла хавацца пад замкамі. З аднаго боку, схавалася, а зь іншага — узаемных сяброў больш за 500 чалавек. Якое ўжо тут “схавалася”… А мой блог чытаюць людзі, якія ня маюць ЖЖ. Я сваім падзамочным жыцьцём пазбавіла іх магчымасьці чытаць мяне. А гэта няправільна. Я сышла. Завяла новы блог, у якім пішу зараз. У ім няма нічога асабістага. Ён — грамадзкі і адкрыты.


Назаві пяць блогаў, якія ты раіш наведаць.


— Суполка СучБелЛіт,


РЫГОР БАРАДУЛІН. ЯК БЕЛАРУСЫ СЭКСАМ ЗАЙМАЮЦЦА

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG